З 27 чэрвеня да 9 ліпеня студэнты 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя (на накірунках)» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму праходзілі археолага-этнаграфічную практыку. Яе базай сталі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, дзе апрацоўвалі матэрыялы археалагічных даследаванняў Старога Замка 2018-2021 гадоў, а таксама археалагічныя помнікі ў наваколлі вёскі Пагараны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Улетку студэнты-гісторыкі ГрДУ імя Янкі Купалы паспелі не толькі адпачыць ад аўдыторных заняткаў, але і правесці археалагічныя раскопкі.
Юнакі і дзяўчаты, будучыя гісторыкі, адправіліся ў экспедыцыі, дзе пазнаёміліся з гістарычнымі і культурнымі помнікамі і набылі практычныя навыкі прымянення метадаў археалагічных даследаванняў.
На берагах Нёмана і Зяльвянкі ў левабярэжжы горада Масты студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вядуць раскопкі.
На адным з шурфаў на левым беразе Нёмана побач са спартыўнай школай алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ мы сустрэлі некалькі студэнтаў і іх кіраўніка практыкі, старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, магістра гістарычных навук Аляксандра Гаршкова. Студэнткі якраз дакументальна афармлялі знойдзеныя артэфакты, а Аляксандр Дзмітрыевіч пры дапамозе тахіометра фіксаваў месца іх знаходжання. Мы пацікавіліся, чаму было выбрана гэтае месца для раскопак, ці знойдзена
... Читать дальше »
Каменныя свідраваныя сякеры выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 5-2,5 тыс. гадоў назад. Падобныя артэфакты маглі прымяняцца чалавекам у якасці прыладаў працы (напрыклад, для рубкі дрэваў), але часцей інтэрпрэтуюцца даследчыкамі, як баявыя або рытуальныя. Вельмі часта знаходзяць у пахаваннях позняга неаліту – бронзавага часу. На тэрыторыі Гродна падобныя свідраваныя сякеры былі знойдзены па вул. Парыжскай Камуны і на р. Ласасянка.
А калі вы хочаце даведацца болей пра цікавыя знаходкі і ўвогуле – гісторыю Беларусі, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні падобных праектаў – паступайце да нас на спецыяльнасць “Гісторыя”!