Каменныя свідраваныя сякеры выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі прыкладна 5-2,5 тыс. гадоў назад. Падобныя артэфакты маглі прымяняцца чалавекам у якасці прыладаў працы (напрыклад, для рубкі дрэваў), але часцей інтэрпрэтуюцца даследчыкамі, як баявыя або рытуальныя. Вельмі часта знаходзяць у пахаваннях позняга неаліту – бронзавага часу. На тэрыторыі Гродна падобныя свідраваныя сякеры былі знойдзены па вул. Парыжскай Камуны і на р. Ласасянка.
А калі вы хочаце даведацца болей пра цікавыя знаходкі і ўвогуле – гісторыю Беларусі, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні падобных праектаў – паступайце да нас на спецыяльнасць “Гісторыя”!

Категория: СНДАЛ | Просмотров: 5 | Добавил: Aliaksandr_Harshkou | Дата: 14.02.2024 | Комментарии (0)

Маманты – гэта від вымерлых млекакормячых, якія жылі прыкладна ад 5 млн. гадоў таму да 4 тыс. гадоў таму. На тэрыторыі Беларусі косткі дадзеных жывёл знойдзены ў многіх рэгіёнах. У межах г. Гродна знаходкі парэшткаў мамантаў вядомыя па вуліцы Сацыялістычнай, Румлёўскім лесапарку і г.д. Доўгі час гэтыя жывёлы з’яўляліся важным рэсурсам для старажытнага чалавека. Дзякуючы ім, людзі мелі ежу, паліва і нават будаўнічы матэрыял.
А калі вы хочаце даведацца болей пра цікавыя знаходкі і ўвогуле – гісторыю Беларусі, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні падобных праектаў – паступайце да нас на спецыяльнасць “Гісторыя”!

Категория: СНДАЛ | Просмотров: 5 | Добавил: Aliaksandr_Harshkou | Дата: 13.02.2024 | Комментарии (0)

Шаноўнае спадарства! Сябры археалагічнага гуртка распачынаюць праект #захаванаяспадчына , прысвечаны папулярызацыі і захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны. Ён накіраваны на тое, каб пазнаёміць вас з археалагічнымі артэфактамі, якія захоўваюцца ў нас на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама змешчаны ў Археалагічнай экспазіцыі, якая дзейнічае пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Спадзяемся, што дадзены праект будзе цікавы вам, а самае галоўнае, дазволіць убачыць, якія скарбы знаходзяцца ў нас ва ўніверсітэце.
Навуковыя кіраўнікі праекта: Піваварчык Сяргей Аркадзьевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісто ... Читать дальше »

Категория: СНДАЛ | Просмотров: 5 | Добавил: Aliaksandr_Harshkou | Дата: 13.02.2024 | Комментарии (0)