14:55
Праект #захванаяспадчына

Шаноўнае спадарства! Сябры археалагічнага гуртка распачынаюць праект #захаванаяспадчына , прысвечаны папулярызацыі і захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны. Ён накіраваны на тое, каб пазнаёміць вас з археалагічнымі артэфактамі, якія захоўваюцца ў нас на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама змешчаны ў Археалагічнай экспазіцыі, якая дзейнічае пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Спадзяемся, што дадзены праект будзе цікавы вам, а самае галоўнае, дазволіць убачыць, якія скарбы знаходзяцца ў нас ва ўніверсітэце.
Навуковыя кіраўнікі праекта: Піваварчык Сяргей Аркадзьевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч, магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Над праектам працавалі:
Рыбалка Даніла, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя»
Гладкоўскі Іван, студэнт 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя»
Місцюк Карына, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Журналістыка”

Категория: СНДАЛ | Просмотров: 6 | Добавил: Aliaksandr_Harshkou | Теги: археология Беларуси, археологически кружок | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
avatar